Стыпендыяльная праграма ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага КК – ІІІ “Салідарныя з Беларуссю”

01-10-20 Promocja 0 comment

У сувязі с бягучай сітуацыяй у Беларусі і значным павелічэннем колькасці рэпрэсаваных, якія з’яўляюцца статутовымі адрасатамі стыпендыяльнай праграмы ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, дырэктар праграмы, параіўшыся з дзяржаўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі, прыняў рашэнне аб запуску праграмы KK – III (навучанне ў розных універсітэтах па ўсёй Польшчы). Заяўкі будуць прымацца з 31 жніўня 2020 года на пастаяннай аснове, пакуль ліміт месцаў не будзе скончаны.

Удзельнікамі КК – III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, да якіх пасля 9 жніўня 2020 г. па палітычных матывах у выніку дзеянняў беларускіх уладаў адносіцца адна з наступных акалічнасцей:

1) іх затрымлівалі, арыштоўвалі, збівалі, катавалі;

2) іх звольнілі з працы;

3) падвяргаліся эканамічнаму ці псіхалагічнаму ціску, які зрабіў немагчымым працягваць сваю адукацыю альбо працу ў Беларусі.

Веданне польскай мовы не з’яўляецца ўмовай атрымання стыпендыі. Стыпендыяльная праграма ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага плануе накіраваць усіх асобаў, якія прыяжджяюць, на гадавы курс польскай мовы (акрамя тых, хто валодае мовай і можа пацвердзіць гэта адпаведным сертыфікатам), перш чым пачаць навучанне. Стыпендыя падчас курса складае 1250 злотых.

Пасля заканчэння курса польскай мовы альбо пацверджання яе ведання кандыдаты павінны будуць паступіць на навучанне ва ўніверсітэце па свайму выбару.

Студэнты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 1250 злотых для навучання на бакалаўрыяце (1-3-ы год навучання на адзінай пяцігадовай праграме) і 1500 злотых на навучанне на магістратуры (4-ы і 5-ты год на адзінай пяцігадовай праграме). Стыпендыя выплачваецца толькі падчас навучання ў Польшчы.

Дакументы, неабходныя для падачы заяўкі:

  1. Запоўненая анкета “Кандыдат на праграму” (даступная на сайце Studium Europy Wschodniej https://studium.uw.edu.pl/);
  2. Заява аб прыёме на стыпендыяльную праграму;
  3. Дакумент аб заканчэнні сярэдняй школы (матура/атэстат у перакладзе на польскую мову альбо апастыль)
  4. Скан старонкі пашпарта з фотаздымкам і дадзенымі ў транслітэрацыі лацінкай
  5. Любыя дакументы, якія пацвярджаюць рэпрэсіі
  6. Іншыя дакументы, якія, на думку кандыдата, могуць мець дачыненне да рашэння адборачная камісіі

Калі вы зацікаўлены, адпраўце поўны набор дакументаў, пажадана ў выглядзе скану ў фармаце PDF, на электонны адрас бюро праграмы: bialorus.studium@uw.edu.pl