Ładowanie Wydarzenia

« Wszystkie Wydarzenia

  • To wydarzenie minęło.

НОВЫЯ КАДРЫ ДЛЯ НОВАЙ БЕЛАРУСІ – Спецыялізаваная Праграма Падрыхтоўкі Дыпламатаў

6 września @ 08:00 - 15 września @ 23:59

Спецыялізаваная Адукацыйная Праграма

STUDIUM DYPLOMATYCZNEII EDYCJA

 Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб’яўляе набор кандыдатаў у спецыяльную адукацыйную Праграму: Studium Dyplomatyczne – II edycja

 

Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў у Польшчы. Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкім прасторы, тэорыі і практыкі палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, дыпламатычнага пратакола, міжнароднага права і г. д. Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных лектараў, выкладоўцаў і дыпламатаў, у супрацы з Дыпламатычнай Акадэміяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (перавага будзе аддавацца наст. галінам даследаванняў: права, гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія і падобныя);
  • веданне і цікавасць да пытанняў у галіне палітыкі і міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы;
  • веданне англійскай мовы на ўзроўні мін. B2 (якая дазволіць разумець лекцыі і актыўна ўдзельнічаць у праграмных занятках);
  • узрост: да 35 гадоў (могуць быць выключэнні).

Дакументы:

  • запоўненая Анкета кандыдата (спампаваць тут);
  • копія пашпарту;
  • копія дыплома / пасведчання аб заканчэнні вышэйшай адукацыі разам з атрыманай навуковай ступенню;
  • CV (рэзюмэ), якое змяшчае інфармацыю пра адукацыю, папярэдні досвед, публікацыі, тэмы навуковых прац і валоданне мовамі;
  • матывацыйны ліст (максімальна 2000 знакаў);
  • УВАГА: дакументы прымаюцца толькі ў фармаце WORD (.doc / .docx) альбо PDF;
  • назвы дакументаў у заяўцы павінны дасылацца на падставе фармату: Прозвішча (лацінская версія з пашпарту)_назва (прыклад: Ivanou_CV – для рэзюмэ, Ivanova_LM – матывацыйны ліст і г.д.)

 

Прапаноўваем:

  • бясплатнае навучанне;
  • колькасць удзельнікаў: 25;
  • унікальная модульная праграма навучання, скіраванаю перад усім на здабыццё практычных ведаў і досведу;
  • мовы навучання курсу: польская, англійская, беларуская, руская;
  • інтэнсіўны курс польскай мовы падчас праграмы;
  • магчымасць стажыроўкі ў вядомых і прэстыжных польскіх і міжнародных арганізацыях;
  • стыпендыя памерам 2400 PLN у месяц (будзе выплачвацца толькі пры ўмове праходжання курсу ў Польшчы).

 

 

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2021 г., да 23:59 па польскім часе.

Заяўкі і патрэбныя дакументы просім дасылаць на адрас: cd.studium@uw.edu.pl . У загалоўку электроннага ліста, калі ласка, напішыце: Імя і прозвішча (лацінскі правапіс як у пашпарце) – CD II (н.п., Mikalai IvanouCD II).

Заяўкі, якія паступяць пасля вызначанага тэрміну альбо не будуць адпавяць вышэйзгаданым патрабаванням (фармат, афармленне) не будуць разглядацца.

 У сувязі з вялікім аб’ёмам заявак, Адборачная Камісія звяжацца толькі з абранымі кандыдатамі.

 Праграма будзе рэалізоўвацца ў Варшаве. Знаходжанне ў Варшаве – умова атрымання стыпендыі і ўдзелу ў Праграме.

Размовы з абранымі кандыдатамі адбудуцца 27 верасня – 1 кастрычніка 2021 г.

Абвяшчэнне вынікаў: да 11 кастрычніка 2021 г.

Прыбыццё ў Варшаву: да 31 кастрычніка 2021 г.

Пачатак лекцый: 2 лістапада 2021 г.

Поўны кошт удзелу ў Праграме будзе пакрыты са сродкаў Урада Рэспублікі Польшча ў межах праекта “Салідарныя з Беларуссю”.

Фармат рэалізацыі праграмы будзе залежаць ад развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі ў Польшчы.

Рэалізацыя праграмы Studium Dyplomatyczne – II edycja запланавана на перыяд: лістапад 2021 г. – ліпень 2022 г. (лекцыі – моўныя курсы – стажыроўкі).

Szczegóły

Start:
6 września @ 08:00
Koniec:
15 września @ 23:59
Wydarzenie kategoria: