Белавежскае пагадненне – 25 гадавіна

08-12-16 Promocja 0 comment

Polska wersja | English version | Русская версия | Беларуская версія | Украинская версія

Роўна 25 гадоў таму, 8 снежня 1991 года прадстаўнікі трох рэспублік: Расіі, Беларусі і Украіны сустрэліся ў Віскулях у Белавежскай пушчы. Тры палітыкі – Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук – селі за стол перамоваў з іншымі мэтамі і праблемамі. Ніводзін з іх перад прыездам у Белавежу не меў свядомасці важнасці іх кароткага знаходжання ў беларускай частцы пушчы зімой 1991 года.

Генадзь Бурбуліс, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук
Уладзімір Марціняк, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук, Станіслаў Шушкевіч і Ян Маліцкі.

Раніцай 8 снежня 1991 года на стале ва ўрадавай віле ў Віскулях ляжаў падпісаны дакумент. У выніку начных перамоваў было падпісана пагадненне пазней названага – Белавежскім. Пра факт падпісання апавясцілі амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша і прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, адпаведная інфармацыя была таксама накіравана ў агенцтва ТАСС. У адпаведнасці з пагадненнем, лідэры сумесна абвесцілі, што „Савецкі Саюз як геапалітычная рэальнасць і суб’ект міжнароднага права спыняе сваё існаванне.”

Летась падчас Варшаўскай Усходне-Еўрапейскай канферэнцыі: „Белавежа – 25 гадоў пасля. Краіны, нацыі, межы”, удзельнікі тых падзей – Генадзь Бурбуліс, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук, 18 ліпеня 2016 г. прынялі ўдзел у працы круглага стала „Распад СССР. Крыніцы, прычыны, перыядызацыя.” У ходзе размовы, праведзенай дырэктарам Янам Маліцкім і прафесарам Уладзімірам Марцінякам госці Цэнтру Даследванняў Усходняй Еўропы пацвердзілі, што настрой, які панаваў падчас падпісання дакумента быў надзвычай цяжкі.

Генадзь Бурбуліс, тады першы віцэ-прэм’ер Расіі і бліжэйшы паплечнік прэзідэнта Барыса Ельцына, адзначыў, што не было ніякай эйфарыі. Панавала атмасфера вялікай няведы звязанай з наступствамі падпісання дакумента. – Мы працавалі ў пэўных умовах. Мы нават не мелі праект тэксту дакумента. У нас было толькі жаданне захаваць мір на тэрыторыі СССР – прызнаўся Бурбуліс. Былы дарадца прэзідэнта Ельцына патлумачыў, што некалькі месяцаў таму, жыхары Масквы сталі сведкамі спробы дзяржаўнага перавароту групай генералаў на чале з Янаевам. Таму Ельцын лічыў, што краіна мае патрэбу глыбокіх зменаў і трансфармацыі палітычнай сістэмы. На думку б. Прэзідэнта Расіі кіруючы краінай Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў быў асобай, якая тармозіць рэформы. Распад Савецкага Саюза цалкам пазбавіў яго ўлады, што адпаведна забяспечвала ўмовы да неабходнй мадэрнізацыі.

Іншая матывацыя была ў лідэра Беларусі – Я сабраў ў Белавежскай пушчы ўсіх гэтых людзей не для таго, каб яны падпісвалі умову, якую пасля мы прынялі. Мы не хацелі замёрзнуць узімку 1991-1992 гг. У нас не было грошай, і ніхто не даў бы нам крэдыт. Такім чынам, мы не маглі купляць нафту і газ. Таму мы хацелі папрасіць прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, каб ён знайшоў стары савецкі спосаб, каб „паставіць” нам нафту і газ – патлумачыў прычыны склiкання сходу ў Віскулях Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.

Найбольшую рашучасць прыймаць смелыя рашэнні меў Леанід Краўчук, Старшыня Вярхоўнага Савета Украінскай ССР. Менавіта яго адназначнае стаўленне паўплывала на падпісанне дакумента, які стаў асновай распаду СССР. Некалькімі днямі раней, на пачатку снежня 1991 года Краўчук быў абраны першым прэзідэнтам Украіны. У сувязі з гэтым – як ён сцвердзіў – у Белавежы не збіраўся весці перамовы. – З усіх прысутных Віскулях, мы былі бліжэй за ўсіх да незалежнасці, – сказаў экс-прэзідэнт Украіны – на рэферэндуме ў 1991 г. за незалежнасць Украіны выказаўся 91 адсотак грамадзянаў краіны. За незалежнасць прамаўлялі душы шасці мільёнаў ахвяраў Галадамору, два мільёны загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны, мільёны ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў … Таму я паехаў у Белавежу толькі для таго, каб падпісаць дакумент, які спыняў існаванне СССР. Я сказаў сваім суразмоўцам, што калі я вярнуся дадому, як прэзідэнт савецкай рэспублікі, я буду вымушаны неадкладна сысці ў адстаўку. 

На падставе падпісанага дакумента на месцы Савецкага Саюза паўстала Садружнасць Незалежных Дзяржаў. 25 снежня ўвечары Міхаіл Гарбачоў сышоў з пасады прэзідэнта СССР. Праз некаторы чыс, над Крамлём быў спушчаны чырвоны сцяг. Гэта было фармальным і канчатковым канцом Савецкага Саюза, які калі б выжыў адзначаў бы зараз дзевяноста чацьвертую гадавіну існавання.